Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Родныя вытокі

Для сваіх наведвальнікаў гарадская дзіцячая бібліятэка №4 наладзіла выставу «Родныя вытокі» аб’яднання «Палескія сувеніры» дзяржаўнай установы адукацыі «Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі». Выстава прадстаўлена 25 работамі ў тэхніцы пляцення ніткамі на беларускія матывы, з выкарыстаннем беларускага арнамента.

Арнамент, вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шматлікіх народаў. Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сённяшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццём сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.

Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.

Наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем разглядаюць мініяцюры паясоў, павязак, фенечкі і іншыя работы.

Работы ды выставы былі прадстаўлены кіраўніком аб’яднання «Палескія сувеніры» Алінай Міхайлаўнай Лазюк.

Юбілей Юбілей Юбілей Юбілей

1-12 марта |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх