А на зямлі яго не згасне свет
8 лютага 2021 года споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа, беларускага празаіка, драматурга, публіцыста, народнага пісьменніка Беларусі, аўтара аднаго з самых значных твораў беларускай літаратуры XX стагоддзя — трылогіі «Палеская хронiка». У гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 сабраліся вучні старэйшых класаў. Бібліатэкар правёў літаратурны юбілей «А на зямлі яго не згасне свет». Прэзентаваў чытачам кніжную выставу. На паліцах выставы размешчаны звесткі аб жыцці і творчасці Івана Мележа, зборнікі ваеннай прозы, апавяданні і аповесці пра мірнае жыццё, раман «Мінскі напрамак» і таксама галоўны твор — «Палеская хроніка».
Вучні даведаліся, якія інсцэніроўкі ішлі на тэатральных падмостках краіны і як майстры кінамастацтва ўвасобілі час і герояў Мележа на кінастужцы. Усе жадаючыя ўзялі кнігі з мележаўскімі творамі для чытання.
10 марта |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter