Свая зямля
У медыя-падарожжа «Свая зямля — вось што аснова» запрасіла навучэнцаў СШ №8 гарадская бібліятэка №1. Дзеці разам з бібліятэкарам пачалі сваё падарожжа з «наведвання» старажытнага Мазырскага краю, дзе праслухалі легенду аб з'яўленні назвы горада. Захапляліся разнастайнай прыродай Мазырскага краю, знаёміліся з раслінамі, занесенымі ў Чырвоную кнігу. Адгадваючы загадкі, знаёміліся з жывёльным светам Палесся. У ходзе медыя-падарожжа дзеці знаёміліся са славутасцямі роднага горада: мемарыяльным комплексам «Курган Славы», Мазырскім замкам, помнікам «Ахвярам Чарнобыля» і інш., удзельнічалі ў конкурсе «Адгадай-назаві» па фатаграфіях-краявідах Мазыра. У канцы падарожжа бібліятэкар пажадала вучням любіць наш край, малую радзіму, захоўваць яе і ганарыцца тым, што мы — мазыране.
25 марта |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter