Беларуская хатка
У апошнія дні Масленіцы бібліятэкары гарадскіх бібліятэк №2 и №5 ў парку культуры і адпачынку «Перамога» падрыхтавалі этнаграфічны куток «Беларуская хатка». Вядучыя арганізавалі сустрэчу Масленіцы, разам з наведвальнікамі ўспомнілі народныя традыцыі і звычаі свята, наладзілі фотазону. Жыхарам горада была прадстаўлена святочная канцэртная праграма.
Масленіцай праводзяць халодную зіму і сустракаюць сонечную прыгажуню-вясну. Святкаванне доўжыцца цэлы тыдзень і ўключае мноства цікавых народных забаў. У гэтыя дні на стале абавязкова павінны быць бліны, якія славянскія продкі лічылі старажытным сімвалам сонца. Дата такіх гулянняў плаваючая і вызначаецца па месяцовым календары, у 2021 годзе - з 8 па 14 сакавіка. Па завяршэнні масленічнага тыдня надыходзіць Вялікі пост, які завершыцца Вялікаднем.
13 марта |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter