Мова родная – мова модная
У гарадской бібліятэцы імя В.З. Харужай прайшоў інтэлектуальны спрынт-конкурс «Мова родная – мова модная».
Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, які штогод адзначаецца 21 лютага.
Далей удзельнікам былі прапанаваны розныя конкурсы, такія як: конкурс «Кемлівых», дзе патрэбна было аднавіць словы, у якіх згубіліся першыя склады, конкурсы «Перакладчыкаў», «Усявед», конкурс «Папацей, грамацей», у якім удзельнікі каманд па чарзе пісалі дыктант. Асабліва спадабаўся ўсім конкурс «Кветка мовы», дзе на пялёстках кветкі патрэбна было напісаць словы, словазлучэнні, якімі можна ахарактарызаваць нашу мову.
26 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter