Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

На роднай мове я чытаю

У бібліятэках горада і раёна пачалася дэкада беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю», прысвечаная роднай мове і літаратуры.

У Козенскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-гульневая праграма «Марское падарожжа па Мовазнавіі» для вучняў Козенскай сярэдняй школы. У пачатку мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення кнігі, даведаліся шмат цікавага пра станаўленне і развіцце беларускагай мовы, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў.

Затым вучні падзяліліся на дзве каманды “Шторм” і “Флатылія” і прынялі ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах: перакладалі на беларускую мову словы і словазлучэнні, адгадвалі загадкі і назвы твораў па прапанаваным урыўкам, складалі прыказкі і прымаўкі, чыталі хуткамоўкі, пісалі свае любімыя словы на роднай мове.

15 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Loading...