Мне сняцца сны аб Беларусі…
Супрацоўніца гарадской бібліятэкі № 1 запрасіла вучняў 3 «В» класа гімназіі ў літаратурную вандроўку з Купалам «Мне сняцца сны аб Беларусі…», якая адбылася ў рамках праекта «Літаратурныя вуліцы Мазыра». Вывучэнне гісторыі свайго краю вучыць з павагай адносіцца да сваёй духоўнай спадчыны. З кнігі Таццяны Нікіцінай і Аляксандра Бабра «Плошчы і вуліцы Мазыра як сведкі гісторыі» дзеці даведаліся, што вуліцы, назвы якіх былі звязаны з прадстаўнікамі беларускай культуры, з’явіліся ў Мазыры ў 60-я гады. У 1958 годзе была ўтворана вуліца Янкі Купалы.
Падчас вандроўкі школьнікі пазнаёміліся з творчай біяграфіяй Янкі Купалы, яго захапленнямі, паслухалі песню на верш «Спадчына», разгадалі крыжаванку, рашылі задачу на вынаходлівасць ад класіка, даведаліся аб гісторыі напісання верша «Хлопчык і лётчык», а потым прынялі ўдзел у гульні «Самалёты». Завяршылі сустрэчу віктарынай, прысвечанай песняру. На кніжнай выставе «Магутнае слова, ты, роднае слова» можна было пазнаёміцца з кнігамі паэта і пра паэта.
13 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter