Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Радкі, знаёмыя з дзяцінства

У гарадской бібліятэцы №7 у рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю», для карыстальнікаў праводзілася віктарына ў выстаўкі «Радкі, знаёмыя з дзяцінства».

На выстаўцы «Вучымся беларускасці ў класікаў» былі прадстаўлены выданні вядомых беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пятруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча і іншых. Бібліятэкар знаёміў наведвальнікаў з выстаўкай, і яны адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці знакамітых класікаў. Чытачы ўспаміналі радкі знаёмых вершаў, зачытвалі іх, а ўсе прысутныя змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы.

Юныя чытачы маглі падчас правядзення віктарыны папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, пазнаёміцца з рэцэптамі беларускіх страў, адгадаць класічныя творы беларускай літаратуры па ўрыўках, успомніць беларускія прыказкі і прымаўкі.

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове. Бібліятэкары распавядалі чытачам пра творы сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры. Карыстальнікі бібліятэкі таксама даведаліся пра гісторыю святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі.

віктарына віктарына віктарына віктарына віктарына віктарына віктарына віктарына

21-24 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх