Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Беларускі скарб

«Беларускі скарб» — так называлася фальклорнае падарожжа, якое адбылося ў гарадской бібліятэцы №7. У рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» вучні 6-га класа АШ №16 адправіліся ў падарожжа па краіне беларускага фальклору. Іх чакалі прыпынкі на станцыях «Прыказкі і прымаўкі», «Загадкавы», «Прыкметы», «Народны этыкет», «Разважлівы» з цікавымі заданнямі.

На прыпынку прыказак школьнікі павінны былі скласці з двух частак прыказку, і толькі правільны адказ даваў ім магчымасць рухацца далей. А на прыпынку «Народны этыкет» дзеці павінны былі назваць словы просьбы, удзячнасці, вітальныя і развітальныя. З заданнем вучні справіліся хутка, і падарожжа прадоўжылася. На прыпынку «Прыкметы» іх чакаў конкурс «З глыбіні вякоў», дзе ўдзельнікі павінны сказаць адным словам назвы беларускіх прадметаў працы і гаспадаркі.

Дзеці адказвалі на адны пытанні адразу, а над іншымі трэба было падумаць, але ўсе ўдзельнікі падарожжа паказалі глыбокія веды беларускай мовы і цікавасць да беларускага фальклору і моўнай спадчыны.

падарожжа падарожжа падарожжа падарожжа падарожжа падарожжа

17 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх