Чытаем па-беларуску
У рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» у гарадской бібліятэцы імя В. З. Харужай адбыліся хвілінкі радаснага чытання «Чытаем па-беларуску?! Гэта цікава».
На працягу дня карыстальнікі знаёміліся з лепшымі творамі беларускай літаратуры, чыталі ўрыўкі з кніг, якія найбольш спадабаліся, актыўна адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны «Пазнай казку», успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі. А таксама дзяліліся думкамі аб раней прачытаных кнігах на беларускай мове.
20 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter