Літаратурныя імёны
У рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» Ў гарадской бібліятэцы №5 адбылося бліц-апытанне «Літаратурныя імёны». Была арганізавана выстава, на якой знаходзіліся партрэты беларускіх пісьменнікаў. Тэма роднай мовы, культуры, гісторыі, радзімы застаецца адной з вядучых тэм у мастацкіх творах. Чытачам трэба было назваць імя пісьменніка і яго творы.
Бібліятэкар знаёміў з творчасцю паэтаў, ён чытаў вершы Я. Купалы, М. Багдановіча, П. Панчанкі, М. Танка. На выставе прысутнічалі кнігі: М. Багдановіч «Вянок», Н. Гілевіч «Родныя дзеці», І. Мележ «Людзі на балоце», Я. Брыль «Збор твораў» і іншыя беларускія пісьменнікі. Дэкада беларускай кнігі прайшла цікава і пазнавальна. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з беларускімі аўтарамі. Давайце чытаць нашы кнігі, на нашай роднай беларускай мове. Чытанне такіх кніг дапаможа зразумець гісторыю, культуру свайго народа.
28 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter