Вакол беларускай кнігі
У час дэкады роднай мовы гарадская бібліятэка №5 правяла гульню-падарожжа «Вакол беларускай кнігі». У ходзе мерапрыемства вучні праяўлялі пазнаваўчую актыўнасць у розных конкурсах. Мудрасцю і паэтычнасцю ўражвае беларускі фальклор. Задача вучняў злучыць дзве часткі адной прыказкі, хутка адгадваць загадкі. Наступнымі конкурсамі былі: «Пазнай партрэт пісьменніка», «Пазнай літаратурнага героя», «Таямнічая скрыня», дзе па апісанню патрэбна пазнаць казачны прадмет. Бліц-апытанні «Хто хутчэй?». У творчым конкурсе «Прадоўжы твор» удзельнікам прапаноўваюцца першыя радкі, а вучням па памяці неабходна прадоўжыць літаратурны твор. Цікавая гульня-падарожжа на лепшага знаўцу беларускай кнігі скончылася «Крыжаванкай».
24 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter