Загадкавая планета
У Козенскай сельскай бібліятэцы да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Уладзіміра Мазго прайшлі літаратурныя хвілінкі «Загадкавая планета».
Бібліятэкар пазнаёміў дзяцей з біяграфіяй паэта, з яго выдатнымі вершамі. Ён акцэнтаваў увагу, што Уладзімір Мазго з’яўляецца аўтарам сямнаццаці кніг вершаў для дарослых і дзяцей, лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі, лаўрэатам літаратурнай прэміі «Залаты купідон», за што быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Для маленькіх чытачоў Уладзімір Мазго выдаў многа зборнікаў. Усе яго вершы і казкі вясёлыя і энергічныя.
Дзеці паслухалі вершы і вершаваныя казкі «Лясная аптэка», «Круты певень», «Камп’ютэрны вірус» са зборнікаў кніг «Загадкавая азбука», «Прыгоды марахода» і з задавальненнем разгадалі загадкі. Падарожнічаючы па вясёлай краіне дзіцячай паэзіі Уладзіміра Мазго, дзеці весела правялі час.
28 марта |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter