Простыя сакрэты старажытных прадметаў
Юныя чытачы Козенскай сельскай бібліятэцы прынялі ўдзел у краязнаўчым экскурсе «Простыя сакрэты старажытных прадметаў» у рамках дэкады «На роднай мове я чытаю». Бібліятэкар пазнаёміў ўдзельнікаў з гісторыяй старажытных прадметаў побыту, якімі карысталіся нашы продкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі беларускага ручніка, аб яго прызначэнні, даведаліся, што ручнікі бываюць вясельныя, хрысцільныя, ручнікі-набожнікі, што ў кожнага ручніка свой арнамент.
Пад час мерапрыемства юныя ўдзельнікі зацікавіліся этнаграфічнымі экспанатамі нашых продкаў, размешчанымі на краязнаўчай інтэрактыўнай выставе «Беларуская даўніна: гісторыі, традыцыі, культура» і прынялі ўдзел у віктарыне «Народныя загадкі».
23 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter