Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Кола казак

У гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 прайшлі гучныя чытанні з элементамі тэатралізацыі «Кола казак», мэтай якіх было павышэнне ведаў вучняў аб беларускіх казках, павышэнне цікавасці да роднай мовы, развіццю слоўнікавага запасу вучняў, выхаванне любові і павагі да беларускай мовы.

Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульнях, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе з рускай на беларускую мову і наадварот. Дзеці з увагай і цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях «Выпраўце сказы», «Знайдзіце памылкі ў словах». Далей мерапрыемства працягнулася віктарынай «Ці добра ты ведаеш беларускую казку?». Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, праяўлялі творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Апасля вучні паспрабавалі сябе ў ролі тэатральных акцёраў. Яны бліскуча абгулялі беларускія казкі «Воўк і ліса», «Манечка і мядзведзь», «Кот, ліса і пеўнік», «Зайкава хатка», «Не сілай, а розумам».

Чытанні пакінулі ў вучняў добрыя ўражанні, прыемны настрой, падаравалі шмат станоўчых эмоцый і жаданне вучыць родную мову. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «Родная мова — крыніца натхнення…».

чытанні чытанні чытанні чытанні чытанні чытанні чытанні чытанні чытанні чытанні чытанні чытанні чытанні

29 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх