Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Сябруем з роднай мовай

У кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова — беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду.

Каб зацікавіць дзяцей беларускай мовай і літаратурай, а таксама далучыць іх да беларускай культуры, гарадская дзіцячая бібліятэка №4 правяла моўную хвілінку «Сябруем з роднай мовай». У гульнёвай форме дзеці паказалі веды па раздзелах мовазнаўства і літаратуразнаўства. Яны не толькі пазнавалі, але і сістэматызавалі раней набытыя веды па лексіцы і фразеалогіі, пашырылі свой слоўнікавы запас. Пры выкананні асобных заданняў рабяты праявілі кемлівасць і знаходлівасць, пашырылі веды аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўзбагачалі свой слоўнікавы запас, выказвалі павагу да роднага слова праз знаёмства са спадчынай беларускага народа. Удзельнікі мерапрыемства ўбачылі і адчулі наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

Урок роднай мовы «Размаўляем па-беларуску» праходзіў у рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» у цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. Родная мова — гэта тое, што нас аб'ядноўвае і робіць унікальным. Разам мы разважалі, успаміналі песні, загадкі; з кнігі Кастуся Жука «Бегемот без ботаў» чыталі скарагаворкі з кнігі «Пераначуеш — больш пачуеш», чыталі прыказкі і прымаўкі. Потым загадвалі загадкі на рускай мове, а адгадкі гаварылі на беларускай мове. У канцы мерапрыемства паглядзелі мультфільм на беларускай мове «Ліса, мядзведзь і мужык».

У Велаўскай сельскай бібліятэцы прайшла конкурсная праграма «У роднай мовы роднае карэнне». Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры (Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і інш.). Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел ў віктарыне, разгадвалі крыжаванку, шыфроўкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, чыталі хуткамоўкі на беларускай мове. У канцы сустрэчы ўдзельнікам мерапрыемства было дадзена «10 парад, як пачаць размаўляць па-беларуску», бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адышла ў нябыт і ў забыццё. Кожны з вучняў атрымаў закладку «Размаўляй са мной па-беларуску». Пасля мерапрыемства бібліятэкар правёў агляд кніжнай выставы «Да роднай мовы крок зрабі».

У Барбароўскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску». На мерапрыемстве для ўдзельнікаў акцыі былі падрыхтаваны розныя заданні: «Слова трапнае і дасціпнае», «Граматычнае лато», «Папацей, грамацей», «Аматары беларускага фальклору», «Пытанне-адказ» і іш. Усе ўдзельнікі акцыі ахвотна выконвалі заданні прыгадвалі, перакладалі, тлумачылі, цытавалі беларускія прыказкі і прымаўкі, рэдкаўжывальныя словы. Таксама ўвазе наведвальнікаў была прадстаўлена кніжная выстава «Слаўлю цябе, беларускае слова».

У гарадской бібліятэцы №1 зладзілі вершаваны ланцужок «Родныя словы». На кніжнай выстаўцы «Роднай мовы гук чароўны» былі прадстаўлены кнігі вершаў беларускіх пісьменнікаў. Як ланцужок складаецца са звенняў, так і кнігі на выстаўцы ўяўляюць сабой тэматычныя звенні. Звяно «З любоўю да роднага краю» складаецца з вершаў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Веры Вярбы. У звяне «Слова аб роднай прыродзе» сабраны вершы Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна, Максіма Танка пра прыгажосць беларускай прыроды. Завяршае ланцужок звяно «Промні маленства», прысвечанае самай светлай пары чалавека — дзяцінству. Удзельнікам прапаноўвалі ўзяць з выстаўкі кнігу і прачытаць верш уголас, або па чарзе з таварышам (ланцужком). Чытачы мелі магчымасць адчуць прыгажосць, меладычнасць паэтычных твораў, праявіць артыстычныя здольнасці.

У Козенскай сельскай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа ў гісторыю кнігі к «Жыве ў вяках беларускае слова» для вучняў 5 «А» класа Козенскай СШ. У першай частцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення кнігі, даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускай мовы, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў. У другой частцы мерапрыемства дзецям патрэбна было прайсці некалькі інтэлектуальных выпрабаванняў: «Таямніцы мовы» — удзельнікі перакладалі на беларускую мову словы і словазлучэнні, «Беларускія пісьменнікі і іх творы» — адгадвалі назвы твораў па прапанаваным урыўкам і называлі аўтараў, «Беларускія прыказкі і прымаўкі» — састаўлялі прыказкі, «Беларускі фальклор» — адгадвалі загадкі, чыталі хуткамоўкі, пісалі свае любімыя словы на роднай мове. У кожным выпрабаванні ўдзельнікі хутка адказвалі на пытанні і паказвалі свае веды па беларускай мове, літаратуры, міфалогіі, этнаграфіі і фальклоры.

хвілінка хвілінка хвілінка хвілінка хвілінка хвілінка урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок урок хвілінка хвілінка хвілінка хвілінка урок урок урок урок урок урок урок урок урок

27 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх