Далучы сваю далонь
Да Міжнароднага дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, у гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 прайшла акцыя «Далучы сваю далонь». Маленькія наведвальнікі бібліятэкі з вялікім гонарам далучалі сваю далонь, на якой пісалі сваё імя па-беларуску, да роднай мовы. І на працягу кароткага часу на плакаце з’явілася шмат далоняў. Маленькія і вялікія, яны накладаліся адна на адну. Такім чынам высветлілася, што чытачы нашай бібліятэцы з вялікай павагай адносяцца да роднай мовы.
19 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter