Казкі маёй краіны
У рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» у гарадской бібліятэцы №3 на працягу дня для наведвальнікаў праходзіў дзень беларускай казкі «Казкі маёй краіны». Рабяты знаёміліся з беларускімі народнымі казкамі і казкамі беларускіх пісьменнікаў, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе «Гартаючы старонкі мудрасці». Адказвалі на пытанні віктарыны «Казка родная, народная». Чыталі выразна казкі, адгадвалі назву казкі па пачатку, канцоўцы, па ўрыўку. Успаміналі адмоўных і станоўчых герояў беларускіх казак. Бібліятэкарам быў праведзены агляд выставы. Асаблівая ўвага была нададзена казкам 21- га стагоддзя. Удзельнікі пазнаёміліся з сучаснымі беларускімі казачнікамі і іх кнігамі.
21 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter