Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Ведай і любі родную мову

Папулярызацыя беларускага слова, павышэнне цікавасці чытачоў да беларускай кнігі — адна з важнейшых задач, якая стаіць перад бібліятэкамі.

У рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» у гарадской бібліятэцы №1 вучні гімназіі імя Я. Купалы праверылі сябе на веданне роднай мовы ў гульне «Ведай і любі родную мову». Удзельнікі паказалі свае веды роднай мовы, літаратуры і культуры Беларусі, слухалі і самі чыталі беларускія вершы, разгадвалі загадкі і рэбусы. Спаборнічалі ў цікавых і пазнавальных літаратурных конкурсах: «Перакладчык»,«Збяры прыказку», «Казка — розуму падказка», «Самы кемлівы», «Хто больш», «Размаўляй і апранайся па-беларуску», «Мая Беларусь». Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Аповесць мінулых гадоў», які распавядае аб розных аспектах гісторыі Беларусі. Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

У гарадской бібліятэцы №7 для вучняў 5-га класа прайшла мовазнаўчая гадзіна «Старонкі моўнай скарбонкі». Бібліятэкар прадэманстраваў відэапрэзентацыю «Смак беларускай мовы», каб школьнікі паўтарылі алфавіт і нагадалі беларускія словы на кожную літару алфавіта. Дзеці ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадалі загадкі-падманкі, паўдзельнічалі ў конкурсах «Нечаканыя пераўтварэнні», «Назаві адным словам», «Перакладчык». Вучні паспаборнічалі ў правільным вымаўленні хуткамовак і ўспомнілі ветлівыя словы на роднай мове. У канцы мерапрыемтства дзеці пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, прысвечанымі дэкадзе беларускай кнігі.

Гарадская дзіцячая бібліятэка №4 правяла літаратурнае чытанне для дзяцей «Аляксей Якімовіч — дзецям». На пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказаў школьнікам пра жыццё і творчасць пісьменніка. Рабяты пазнаёміліся з яго творамі і чыталі ўслых. Чытаючы апавяданні і казкі Аляксея Якімовіча, дзеці даведаліся шмат пазнавальнага, павучальнага і цікавага.

гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня гульня

26 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх