Сустрэча з паэтам
У краязнаўчай гасцінай «Сустрэча» цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна адбылася сустрэча з Галінай Дашкевіч.
Галіна Мікалаеўна з заўсёды чаканы госць у нашай бібліятэцы. А родная мова з яе вуснаў ліецца бы меладычная песня: «На Палессі не гавораць, а спяваюць, мову родную да сэрца прытуляюць…». З маленства, з роднай хаты, ад роднай зямлі прыняла свой паэтычны дар Галіна Мікалаеўна. Скончыла Мазырскі педагагічны інстытут і ўсё жыццё аддала выкладчыцкай працы і паэтычнай творчасці. У студэнцкія гады Галіна Дашкевіч стала актрысай Мазырскага народнага тэатра: з захапленнем выконвала ролі Паўлінкі ў камедыі Янкі Купалы, Зосі ў яго драме «Раскіданае гняздо», Надзеі і Зіны ў трагікамедыі Андрэя Макаёнка «Трыбунал». Больш за дваццаць гадоў Галіна Мікалаеўна аддала тэатру, на аснове якога сёння створаны прафесійны драматычны тэатр імя Івана Мележа.
20 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter