Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Бенефіс кнігі

Падчас дэкады беларускай кнігі ў гарадской бібліятэцы №5 прайшоў бенефіс кнігі У. І. Карызны «Іграй, жалейка, не змаўкай…», прысвечаны 85-годдзю паэта. Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава «Сярод незвычайных кніг» з творамі паэта: «Зарніцы дзяцінства», «Іграй, жалейка, не змаўкай», «Хвіліна святла» і іншымі. Бібліятэкар пазнаёміў вучняў з біяграфіяй і цікавай творчай дзейнасцю пісьменніка. Вучні чыталі вершы і тлумачылі іх сэнс. У цікавым зборніку ёсць і загадкі. Знаўцы беларускай мовы паказалі выдатныя веды. Яны хутка і весела разгадвалі іх. Тым самым даказалі, што раздзел кнігі «З-за кусціка ракітнага глядзіць вочка блакітнае» для іх цікавы і пазнавальны. Раздзел кнігі «У дарозе з ліраю — мірнаю і шчыраю» апавядае чытачам аб тым, як патрэбны мір на планеце. Кніга яркая, прыгожая. Вучні даведаліся пра мастака — Т.П. Беразенскую, якая афармляла кнігу і пажадалі на хвілінку пабываць на яе месцы. Дзеці малявалі герояў казак, атрымаўся альбом. На гэтай мастацкай ноце закончылася знаёмства з кнігай, якое патрабавала ад удзельнікаў увагі, кемлівасці, настрою.

Таксама ў бібліятэцы прайшоў бібліягід «Сустрэча з беларускай кнігай». Вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай «Добрая кніга — лепшы сябар», даведаліся, што бібліятэка налічвае амаль чатыры тысячы экзэмпляраў беларускіх кніг рознай тэматыкі. Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі пра кнігу, слухалі ўрыўкі з вершаў беларускіх паэтаў, падбіралі ў рыфму словы, чыталі на роднай мове загадкі, удзельнічалі ў конкурсе «Мы героі казак — адгадай без падказак», з задавальненнем інсцэніравалі казку «Рэпка».

бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс бенефіс

25 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх