Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Бабулін куфэрак

У гарадской бібліятэцы №2 прайшла этнаграфічная гульня «Бабулін куфэрак». Мэтай мерапрыемства было абудзіць цікавасць да гістарычнага мінулага свайго народа, культуры, яго побыту; пазнаёміць з прадметамі народнага побыту з этнаграфічнага кутка «Спадчына продкаў»; выхоўваць павагу да памяці прадкаў, роднай мовы.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар з дапамогай кніг М. Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкрутам», А. І. Сачанкі «Да бабулі на вёску», «Цеплыня душы ў звычайных рэчах. Падарожжа ў краіну народнага мастацтва» і прадметаў быта, якія знаходзяцца ў этнаграфічным кутку «Спадчына продкаў», расказаў дзецям пра старадаўнія вырабы і прадметы быта нашых продкаў. З яго аповяда яны даведаліся, з чаго яны зроблены, як выкарыстоўваліся. Хатнія рэчы, прылады працы — усё гэта выклікала ў дзяцей вялікую цікавасць. Затым удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел ў этнаграфічнай гульні. З імі былі праведзены конкурсы «Спадчына», «Мова маёй бабулі», «Загадкі ад бабулі», «Мастакі», віктарына «Пра якія святы ідзе гаворка», беларуская народная гульня «Гарачыя гаршчочкі». Удзел дзяцей у этнаграфічнай гульне стаў яшчэ адным крокам у пазнанні гісторыі сваёй краіны.

гульня гульня гульня гульня гульня гульня

16 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх