Звон вясны
У краязнаўчай гасцінай «Сустрэча» цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна адбылася творчая сустрэча з паэтам-юбілярам Анатолем Малюком «Звон вясны — свяшчэнны дабравест».
Анатоль Казіміравіч Малюк — паэт, Педагог з вялікай літары, які не проста даваў веды, а ўкладваў цеплыню душы ў беларускае слова. Сваёй справе ў Мазырскім педагагічным універсітэце Анатоль Казіміравіч Малюк аддаў больш як паўстагоддзя. На працягу дзесяці гадоў ён узначальваў кафедру беларускай мовы. Яго пяру належыць шмат навуковых прац, сааўтарства па падрыхтоўцы і выхаду ў свет некалькіх кніг і шэрагу метадычных дапаможнікаў для студэнтаў. За шматгадовую і добрасумленную працу ён узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы Беларускай ССР, медалём «Ветэран працы» і знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР».
У біяграфіі Анатоля Казіміравіча Малюка акрамя старонак, напоўненых педагагічнай дзейнасцю, ёсць яшчэ і душэўныя — паэтычныя, якія суправаджаюць яго на працягу ўсяго жыцця. Яго вершы адрозніваюцца ад творчасці іншых паэтаў сваёй глыбінёй, мілагучнасцю, шчырасцю і непаўторнасцю. На словы Анатоля Малюка мясцовыя кампазітары пішуць музыку, а спевакі выконваюць шэраг песень.
Анатоль Казіміравіч, будучы на заслужаным адпачынку, і зараз не пакідае сяброўства з паэтычным словам — з’яўляецца пачэсным госцем у бібліятэках і ва ўстановах адукацыі, дзе выступае перад школьнікамі і моладдзю.
На сустрэчу з паэтам і педагогам прыйшлі вучні СШ №1, выкладчыкі, сапраўдныя і былыя студэнты МДПУ імя І. П. Шамякіна, аматары паэзіі.
У выкананні Міхаіла Копача прагучалі песні на словы Анатоля Малюка «Блакітная зорка» і «Навагодняя».
17 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter