Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

На роднай мове я чытаю

Напрыканцы дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» ў бібліятэках прапануюць чытачам разнастайныя мерапрыемствы, каб зацікавіць дзяцей беларускай мовай і літаратурай, а таксама далучыць іх да беларускай культуры.

У гарадской бібліятэцы №7 дэкада беларускай кнігі завяршылася літаратурнай імпрэзай «Палеская летуценніца», прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. У пачатку літаратурнай імпрэзы прагучала песня ў выкананні Т. Беланогавай на верш Я. Янішчыц «Бэз апаў», якая настроіла вучняў на лірычны лад. «Палеская ластаўка», «Палесся мілае дзіця» — так называлі ў нашай літаратуры гэтую выдатную паэтку, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Бібліятэкары распавялі школьнікам пра творчасць «непрыручанай птушкі» Яўгеніі і захоўванне яе паэтычнай спадчыны, азнаёмілі з біяграфічнымі звесткамі, суправаджаючы свае словы відэапрэзентацыяй пра «палескую летуценніцу». Дзеці даведаліся, чаму ў беларускага аўтара незвычайнае прозвішча, якія тэмы хвалявалі Янішчыц, дзе крыніцы яе натхнення, чаму праз столькі гадоў чытачоў прыцягвае і вабіць таямніца і загадка, глыбіня жыцця і творчасці Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц. Некаторыя факты біяграфіі, пра якія расказалі бібліятэкары, сталі вядомыя са слоў нашай чытачкі, жыхаркі нашага раёна Маладзёжны, роднай цёткі паэтэсы С. А. Гордзіч. Школьнікам была прадстаўлена кніжная выстава з творамі аўтара і літаратура аб жыцці і творчым шляху Я. Янішчыц, а таксама буклет «Палеская ластаўка» з цікавымі фактамі і бібліяграфічным спісам кніг з фонду бібліятэкі.

У гарадской бібліятэцы №2 для вучняў старэйшых класаў адбылася літаратурная гасцёўня «Беларускі дудар», якая была прысвечана 215-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцынкевіча. Пад час мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміў прысутных з біяграфіяй і творчай дзейнасцю беларускага пісьменніка, прывяла цікавыя факты з яго жыцця, акцэнтавала ўвагу дзяцей на тым, што творы пісьменніка актуальныя і сёння: пастаноўкі паводле яго п’ес не сыходзяць з падмосткаў сучасных тэатраў Беларусі. Дзеці даведаліся пра дзяцінства і юнацтва пісьменніка, яго сям’ю, сяброў, пазнаёміліся з радаводным дрэвам, прагледзелі відэаролік «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч», а таксама даведаліся, што дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча шматгранная. Ён быў адметным драматургам, таленавітым перакладчыкам, актыўным грамадскім дзеячам, таленавітым акцёрам, яркім публіцыстам, перакананым асветнікам. Агляд выставы «Дудар беларускі» і літаратурная віктарына папоўнілі веды рабят. Напрыканцы літаратурнай гасцёўні адбылося гучнае чытанне ўрыўка з вершаванай аповесці «Шчароўскія дажынкі».

Гарадская дзіцячая бібліятэка №4 правяла ў рамках дэкады беларускай кнігі акцыю «Беларуская кніга для Вас!». Бібліятэкарам былі падрыхтованыя кніжныя выставы з творамі беларускіх класікаў і сучасных дзіцячых пісьменнікаў, але сапраўдны інтарэс у чытачоў выклікалі вядомыя ўсім беларускія казкі. Так сама дзецям прапаноўвалася паразважаць над прыказкамі і прымаўкамі. Акцыя дала магчымасць яшчэ раз адчуць смак роднай мовы. На выставах дзеці выбіралі кнігі для чытання дома.

У Барбароўскай сельскай бібліятэцы на працягу дня праводзілася літаратурная старонка «Родная мова — крынічка празрыстая». На мерапрыемстве дзеці выконвалі розныя заданні: чыталі хуткамоўкі, вершы пра родную мову, дапаўнялі прыказкі, замацоўвалі веды аб мове, яе багацці і разнастайнасці, вучыліся павазе і пачуццю любові да радзімы, роднай прыроды, беларускага слова. На выставе «На хвалі беларускай літаратуры» асабліва прывабілі кнігі М. Пазнякова «Дзіўныя блізняты» і У. Мацвеенкі «Староначкі з моўнай скарбоначкі». Дарослыя выконвалі заданні «Падбярыце міжмоўныя пары прыказак», «Назаві, што гэта?» і з задавальненнем чыталі хуткамоўкі.

Цікава і пазнавальна ў Каменскай сельскай бібліятэцы і бібліятэчным пункце пасёлка Сасновы прайшла акцыя-квілт «Пажаданні роднай мове». Наведвальнікі пісалі свае пажаданні нашай роднай мове на стыкерах у выглядзе сэрца. Удзельнікі акцыі жадалі нашай мове квітнець, часцей гучаць, радаваць слых і проста БЫЦЬ! Таксама ў бібліятэках праводзіліся хвілінкі роднай мовы «Слова адгадаеш — цукерку атрымаеш». Удзельнікі выцягвалі паперку з надрукаваным на ёй рускім словам і перакладвалі на беларускую мову. Калі яны спраўляліся з гэтым заданнем, то атрымлівалі цукерку. Асабліва спадабалася мерапрыемства дзецям. Яны выцягвалі паперкі нават па некалькі разоў.

У Козенскай сельскай бібліятэцы праходзіла квілт-акцыя «Чытаем беларускую кнігу». Супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўвалі ўсім ахвотным карыстальнікам пакінуць назвы любімых беларускіх аўтараў і іх твораў. У бібліятэцы размяшчаецца стэнд, дзе ўсе ахвочыя на стыкерах напісалі назву сваёй любімай беларускай кнігі. Дзякуючы гэтаму, нашы чытачы змаглі скарыстацца інфармацыяй пры выбар літаратуры для хатняга чытання на роднай мове.

день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день день

28 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх