Скарбонка беларускіх слоў!
У рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «На роднай мове я чытаю» у гарадской бібліятэцы №7 прайшоў маўленчы цюнінг «Скарбонка беларускіх слоў!», які абагаціў слоўнікавы запас беларускіх слоў вучням 5 «Г» класа СШ №11.
Паўлінка, гаспадыня бібліятэчнай хаты, запрасіла да сабе ў госці, каб пазнаёміць вучняў з новымі добрымі кніжкамі з выставы «Беларуская мова ў казках і загадках».
Бібліятэкар з дапамогай відэапрэзентацыі «Смак беларускіх слоў» узгадаў ў алфавітным парадку назвы прадметаў па-беларуску. Для школьнікаў некаторыя словы аказаліся незнаёмымі, асабліва назвы адзежы і абутку, прадметаў побыту нашых продкаў на беларускай мове.
Ўвесь час гучалі вершы, загадкі і загадкі-жарты на беларускай мове, прымаўкі і прыказкі пра родную мову. Дзеці прынялі ўдзел у бліц-віктарыне пра Беларусь.
У вясёлым конкурсе «Беларускі пачастунак» вучні адчулі сабе сапраўднымі кухарамі і даведаліся пра назвы беларускіх страў, запомнілі з якіх прадуктаў гатуюць нацыянальные стравы.
Школьнікі сфатаграфаваліся на памяць у фотазоне, прысвечанай юбілейнай даце з дня народжання беларускага паэта Янкі Купалы.
22 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter