Разам чытаем — разам ствараем
У рамках дэкады «На роднай мове я чытаю», якая прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы №7, былі запрошаны вучні АШ №11 на творчую майстэрню «Разам чытаем — разам ствараем». Бібліятэкар паведала ўдзельнікам гісторыю ўзнікнення дня роднай мовы. Каб больш пазнаць і ведаць, як жылі нашы продкі, вучні звярнуліся да народнай творчасці — згадалі прыказкі і прымаўкі, казкі і легенды, жарты і загадкі, хуткамоўкі. Для нагляднасці бібліятэкар пазнаёміў вучняў з кніжнай выставай «Родная мова — бясцэнная спадчына».
Дзеці прымалі ўдзел у розных конкурсах — «Расшыфруй прыказку», «Літара заблудзілася», «Вясёлы перакладчык», «Загадкі бабкі Агапкі» і інш. Карыстальнікі бібліятэкі і актыўна ўдзельнічалі ў флэш-батле «Хуткамоўкі. Чытаем разам». Хуткамоўка павінна вымаўляцца скора без перапынку, але і правільна, выразна і прыгожа вымаўляць кожнае слова. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы: маляўнічую закладку, на яе адваротным баку кожны напісаў упадабаную хуткамоўку.
22 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter