Маё любімае беларускае слова
У гарадской бібліятэцы №5 да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, прайшла акцыя «Маё любімае беларускае слова». Падчас акцыі дзеці і дарослыя пісалі на стыкерах беларускае слова і прыклейвалі на стэнд. У канцы акцыі ўвесь стэнд быў ў стыкерах, на якіх напісаны словы, такія як: «тата», «матуля», «бабуля», «дзякуй», «дабрата», «кава», «лесвіца», «бульба», «сябар», «дзяўчынка», «кавун» і шмат іншых. Карыстальнікі бібліятэкі паўдзельнічалі ў конкурсах: «Беларускія загадкі», «Перакладчык».
26 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter