Матчынай мовы родныя словы
Да міжнароднага дня роднай мовы гарадская бібліятэка №5 правяла віктарыну «Матчынай мовы родныя словы». Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная паліца «Размаўляй са мной па-беларуску» з кнігамі беларускіх аўтараў Давідовіч С. «Казкі і прыгоды», Баравікова Р. «Казкі астранаўта», Хадасевіч-Лісавая К. «Казкі сівой даўніны» і іншымі. Бібліятэкар пазнаёміў вучняў з гісторыяй свята. Першым конкурсам размінкі былі «Загадкі». Знаўцы беларускай мовы паказалі выдатныя веды. Конкурсы «Вяселыя перакладчыкі», «Словаведы», шарада «Пралеска» патрабавалі ад удзельнікаў ўвагі і смекалкі. Пры дапамозе конкурса «Крылатая паштоўка» вучні адгадвалі і тлумачылі фразеалагізмы, якія зашыфраваны на малюнках. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам кнігі беларускіх аўтараў для чытання дома.
18 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter