Маё любімае слова па-беларуску
У рамках правядзення дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» у Крынічанскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя «Маё любімае слова па-беларуску», дзе ўсе жадаючыя маглі напісаць на рознакаляровых стыкерах дарагія для іх словы на роднай мове. Хтосьці пісаў сваё імя, але большасць палічылы самымі дарагімі словамі «бацька», «матуля», «радзіма», «Беларусь». Правядзенне такіх акцый несумненна спрыяе павышэнню цікавасці да роднай мовы і ярка ілюструе, што родная мова варта таго, каб гаварыць на ёй.
22-26 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter