Беларускія паэты — дзецям
У Козенскай сельскай бібліятэцы для юных чытачоў ў рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі прайшла акцыя «Беларускія паэты — дзецям». Дзецям прапанавалася прачытаць свае любімыя вершы на роднай мове. На працягу акцыі ў сценах бібліятэкі гучалі разнастайныя вершы. Наведвальнікі з задавальненнем слухалі, як гумарыстычныя, так і лірычныя вершы ў выкананні нашых юных чытачоў.
У бібліятэцы дзейнічала выстава кніг «Любі, шануй ведай роднае слова», на якой былі прадстаўлены творы знаёмых беларускіх паэтаў. Кожны жадаючы знайшоў на ёй тое, што яго прыцягвае больш за ўсе: і вяселыя вершы Раісы Баравіковай, Уладзіміра Марука, і пранікнённыя любоўю да роднай зямлі, да прыроды вершы Анатоля Зэкава, Рыгора Барарадуліна і іншых беларускіх паэтаў. Нашы чытачы змаглі пазнаёміцца з новымі вершамі любімых паэтаў.
Дзякуючы акцыі, удзельнікі ўспомнілі любімыя творы і пазнаёміліся з новымі, пачулі, як цудоўна гучаць вершы на роднай мове.
19-26 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter