Чую, бачу, гавару
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным для гарадской дзіцячай бібліятэкі №4. Мова яднае ўсіх людзей. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову і культуру. Для чытачоў бібліятэкі прайшла пазнавальная хвілінка «Чую, бачу, гавару».
Бібліятэкар пачаў свае мерапрыемства вершам Уладзіміра Дубоўкі «Родная мова, цудоўная мова», затым прапанаваў вучням таксама прачытаць вершы, якія ведаюць. Акрамя гэтага праверылі веданне беларускіх прыказак. Ігралі ў гульні «Перакладчык» і «Прадоўжы прыказку».
Мерапрыемства пакінула ва ўсіх часцінку дабрыні, любові да роднай мовы.
21 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter