Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Размаўляй па-беларуску

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Каб зацікавіць дзяцей беларускай мовай і літаратурай, а таксама далучыць іх да беларускай культуры, гарадская дзіцячая бібліятэка №4 правяла моўную хвілінку «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску». Удзельнікі моўнай хвілінкі мелі магчымасць паказаць сваё валоданне роднай мовай. З вялікай цікавасцю яны шукалі адказы на пытанні пра гістарычнае мінулае нашага народу, разгадвалі моўныя красворды, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, а таксама з вялікім інтарэсам складалі з двух частак беларускія пасловіцы і адгадывалі загадкі. Але сапраўдны інтарэс у юных наведвальнікаў бібліятэкі выклікаў кошык з рознакаляровымі сардэчкамі, на якіх усе жадаючыя маглі напісаць дарагія для іх словы на роднай мове.

хвілінка хвілінка хвілінка хвілінка

21 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх