Чытаем на роднай мове
Беларусь — краіна двухмоўная, але не сакрэт, што беларускую мову штодзённа ўжываюць значна радзей. Дзеля яе папулярызацыі, у межах Міжнароднага дня беларускай мовы, у гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 на працягу дня праходзіў літаратурны гурман «Чытаем на роднай мове».
Бібліятэкарам была падрыхтавана кніжная выстава твораў выдатных беларускіх класікаў і сучасных дзіцячых пісьменнікаў, дапоўненая выказваннямі вядомых беларусаў аб значнасці роднай мовы ў жыцці кожнага з нас. Маленькія чытачы з вялікай павагай выразна чыталі і слухалі беларускія творы, тлумачылі значэнні некаторых словазлучэнняў, прымалі ўдзел у віктарыне «Эрудыты-мовазнаўцы». Але сапраўдны інтарэс у юных чытачоў выклікалі вядомыя ўсім беларускія народныя казкі, галоўнымі героямі якіх часцей за ўсіх з'яўляюцца жывёлы. У канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з радкамі з твора «10 запаведзяў» Віктара Шведа, пра тое, як кожны з нас павінен адносіцца да роднай мовы.
20 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter