Казачны свет Раісы Баравіковай
У гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 прайшла акцыя «Казачны свет Раісы Баравіковай» з нагоды 75-гадовага юбілею з дня нараджэння пісьменніцы.
На працягу акцыі бібліятэкар знаёміў чытачоў з жыццём і творчасцю беларускай пісьменніцы, драматурга, перакладчыцы. Рабяты чыталі ўрыўкі з яе твораў, разглядалі малюнкі. Найбольш палюбіліся дзецям кнігі: «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў», якая распавядае пра чалавечкаў, пражываючых на планеце Мамурыя, назва якой згучна са словам «мамуля» і кніга «Казкі з гербарыя», у якой галоўны герой праз захапляльныя казачныя сюжэты раскрывае дзівосны свет акаляючага нас асяроддзя.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Цікава чытаць».
20-28 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter