Жылі, былі казкі
У гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 для вучняў розных класаў прайшла бібліятэчная завалінка па тэме «Жылі, былі казкі».
Бібліятэкар паведаміў хлопчыкам і дзяўчынкам, што казкі даюць незабыўныя ўрокі маралі, вучаць сумленнасці, сціпласці, працавітасці, душэўнай чуласці і дабрыні. Дапамагаюць адчуць прыгажосць роднага слова, мудрасць народа. Памагаюць шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе, вучаць дабрыні і міласэрнасці.
Усе жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі казкамі на выставе «Беларускія казкі».
27 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter