Беларускія хуткамоўкі
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Гарадская дзіцячая бібліятэка №4 для сваіх наведвальнікаў у межах дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» правяла флэш-батл «Хуткамоўкі.Чытаем разам». Дзеці і дарослыя з задавальненнем вымаўлялі беларускія хуткамоўкі. У кагосьці атрымоўвалася гэта рабіць лепш, у кагосьці горш, але спаборнічаць у гэтым батле знайшлося не мала жадаючых.
Мерапрыемства дало магчымасць яшчэ раз пераканацца, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай краіне і адчуць смак роднай мовы.
21-24 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter