Ведаць сваю мову
Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, павінен ведаць прыказкі свайго народа, гульні, казкi, традыцыі, звычаі. Менавіта па гэтаму ў Барбароўскай сельскай бібліятэцы прайшоў флэш-батл «Хуткамоўкі. Чытаем разам». Удзельнікі выбіралі хуткамоўкі і стараліся прачытаць як можна хутчэй. У мерапрыемстве прынялі ўдзел як школьнікі, так і дарослыя наведвальнікі. Усе ўдзельнікі вельмі стараліся і былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. Таксама ўвазе наведвальнікаў была прапанавана выстава «Які гэта цуд — мая родная мова».
22 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter