Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Цудоўны край, бацькоўская зямля

У рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» і праекта «Литературный подиум» у гарадской бібліятэцы №3 для вучняў 4 «Б» класа СШ №2 прайшоў літаратурны экспрэс «Цудоўны край, бацькоўская зямля», прымеркаваны да 50-годдзя са дня напісання кнігі У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».

Кожнаму, хто хоча ўсвядоміць сябе беларусам, трэба звяртацца да гісторыі, да спадчыны свайго народа. Культурны чалавек павінен ведаць, дзе яго вытокі, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як сустракалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі. А даведацца пра гэта рабятам дапамагла кніга У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што беларускі народ сціплы, чулы і гасцінны, а наш край — багаты, шчодры і прыгожы, а найвялікшы скарб нашага краю – людзі, якія жывуць тут. Рабяты даведаліся, што рукамі нашых продкаў створана шмат прыгожых рэчаў, сапраўдных твораў мастацтва, даведаліся, як і дзе жылі яны, якія звычаі і абрады нам пакінулі. Пазнаёміліся са старымі рэчамі, палюбаваліся вышыванкамі, успомнілі беларускія стравы. Паўдзельнічалі ў конкурсах: «Шыфравальшчык», «Конкурс эрудытаў», «Перакладчык», склалі з выразаных далонек бусла, а з літар — слова, дарагое кожнаму чалавеку на зямлі.

экспрэс экспрэс экспрэс экспрэс экспрэс экспрэс экспрэс экспрэс экспрэс

24 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх