Рускай мове дай разгрузку
Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову. А яна ў нас мілагучная, непаўторная, старажытная, адметная і незвычайная.
Гарадская бібліятэка №3 далучылася да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і правяла акцыю «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску!». На працягу дня ў бібліятэцы гучалі мелодыі беларускіх песень, бібліятэкары радушна сустракалі наведвальнікаў у беларускім нацыянальным адзенні, размаўлялі з імі на роднай мове, прапаноўвалі кнігі беларускіх аўтараў і запрашалі прыняць удзел у флэш-батле «Хуткамоўкі. Чытаем разам». Спаборніцтва выклікала цікавасць і ў дарослых, і ў дзяцей. Вясёлы смех і святочны настрой панаваў у бібліятэцы. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы.
21 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter