Дзень роднай мовы
У Маісееўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гасцёўня «Дзень роднай мовы». Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Гасцёўня была падрыхтавана разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Карпеш І. С. і вучнямі мясцовай школы. Падчас мерапрыемства гучалі вершы, беларускія песні, праводзіліся конкурсы, гульні, рэбусы, крыжаванкі. Так жа гучалі хуткамоўкі. У канцы мерапрыемства бібліятэкар правёў агляд каля кніжнай выставы «21 лютага — Дзень роднай мовы».
18 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter