Прадметы народнага побыту
У гарадской бібліятэцы №2 праходзіць квілт-віктарына «Прадметы народнага побыту». Мэта мерапрыемства абудзіць цікавасць да гістарычнага мінулага свайго народа, яго побыту, прыцягнуць увагу да этнаграфічнага кутку бібліятэкі «Спадчына продкаў», выхоўваць павагу да памяці продкаў. Удзельнікам квілт-віктарыны мог стаць любы карыстальнік бібліятэкі.
Чытачам бібліятэкі прапаноўвалася выбраць картку з апісаннем прадмета народнага побыту і яго прызначэннем, знайсці на стэндзе карцінку з выявай гэтага прадмета з назвай і прыляпіць побач. Калі чытач сумняваўся ў сваім выбары, бібліятэкар прапаноўваў яму скарыстацца падказкамі-кнігамі з выставы, дзе можна было знайсці гэты прадмет з яго апісаннем, або знайсці гэты прадмет у этнаграфічным кутку бібліятэкі «Спадчына продкаў». Удзел у квілт-віктарыне дазволіць нашым чытачам больш падрабязна пазнаёміцца з таямніцамі беларускай хаты.
6 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter