З Купалай у сэрцы мы жывем
У гарадской бібліятэке №2 у рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» адбыўся вечар-партрэт «З Купалай у сэрцы мы жывем», які быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, якое будзе адзначацца 7 ліпеня. У ім прынялі ўдзел вучні 7 класа.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчай дзейнасцю нашага славутага песняра Янкі Купалы. Шмат увагі было звернута на дзіцячыя гады Я.Купалы, на мясціны, дзе нарадзіўся і рос будучы пясняр роднага краю, таксама школьнікі даведаліся, чаму Янка Луцэвіч стаў звацца Янкам Купалам. Затым вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны «Купаліяна», узгадавалі вершы паэта. А напрыканцы ўдзельнікі вечара-партрэта пазнаёміліся з кніжнай выставай «Жыццё Янкі Купалы ў фотаздымках», з яго літаратурнай спадчынай, паглядзелі сюжэты і паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутага песняра, у выкананні беларускіх спевакоў.
28 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter