Смак роднай мовы
У межах дэкады беларускай мовы «На роднай мове я чытаю» у гарадской бібліятэцы №2 праходзіць агульнасістэмны флэш-батл «Хуткамоўкі.Чытаем разам». Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Смак роднай мовы — хуткамоўкі» з закладкамі-хуткамоўкамі. Удзельнікамі флэш-батла могуць стаць усе жадаючыя і вялікія і маленькія, усе хто жадае абагаціць свой слоўнікавы запас і разам з тым весела правесці свой час. Чытачам прапануецца абраць закладку з скорагаворкай і прачытаць яе як мага хутчэй і без запінак. Флэш-батл будзе праходзіць у бібліятэцы да канца дэкады. За ўдзел у ім кожны ўдзельнік атрымлівае салодкі прыз.
23 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter