Сябры роднай мовы
У гарадской бібліятэцы №2 у межах дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» для вучняў 8 класа была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Сябры роднай мовы», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любві да роднага слова.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказаў дзецям аб гісторыі свята Дзень роднай мовы, які адзначаеццася ва ўсім свеце 21 лютага. Затым адбылася гульня. У ёй прынялі ўдзел 2 каманды. Для ніх былі прапанаваны самыя разнастайныя конкурсы , такія як : «Размінка», «Перакладчыкі», «Шарада», «Словаведы», «Рассыпаныя прыказкі», «Загадкі з вясёлай хаткі», «Конкурс капітанаў», «Шыфроўка». Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. У ходзе яе каманды праявілі кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку, прадэманстравалі свае веды роднай мовы. І нягледзячы на тое, што ў гульні былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволенымі.
21 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter