Чытаю любімую казку
Да дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю», што праходзіць ва ўсіх бібліятэках нашага горада, супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №1 правялі літаратурны каламбур «Чытаю любімую казку». Выхаванцы дзіцячага сада № 13 сустрэліся з зайкам з казкі «Зайкава хатка» і дапамаглі ў бядзе: яго лісічка выгнала з хаткі. Дзеці пабудавалі для лісічкі новую хатку, упрыгожылі яе палавічкамі, напяклі бліноў, адгадалі ўсе загадкі. Але хітрая ліса не выканала абяцання пакінуць зайкіну хатку. Тады на дапамогу прыйшоў пеўнік. Дабро і справядлівасць перамаглі. Закончылася мерапрыемства праглядам мультфільма «Як Нестерка скарб знайшоў».
24 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter