Чытаем разам
У рамках дэкады беларускай мовы «На роднай мове я чытаю» у гарадской бібліятэцы №1 прайшоў флэш-батл «Хуткамоўкі.Чытаем разам». Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава з закладкамі хуткамоўкамі. На працягу гэтых дзён наведвальнікам прапанавалася выбраць скорагаворку і вымавіць яе як мага хутчэй і без запінак. Хуткамоўкі дапамагаюць пазнаць родную мову, адчуць непаўторнасць і глыбіню роднага слова. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія прызы.
21-22 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter