Падарожжа ў краіну загадак
Якія кніжкі патрэбныя дзецям? Безумоўна, займальныя! Несумненна, вясёлыя! Зразумела, дасціпныя! Нездарма ж класічным стала выслоўе: для дзяцей трэба пісаць так, як і для дарослых, толькі лепш.
У гарадской бібліятэцы №1 для выхаванцаў яслі-сад №13 праведзена літаратурная гадзіна «Падарожжа ў краіну загадак», на якой дзеці пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка Міхаіла Пазнякова. Шмат хто ведае Міхаіла Паўлавіча як дзіцячага пісьменніка, яго вершы, казкі, небыліцы, загадкі і многае іншае для маленькіх чытачоў займаюць асаблівае месца ў яго творчасці.
Затым хлопчыкі і дзяўчынкі патрапілі ў краіну загадак дзе пазнаёміліся з гісторыяй іх узнікнення, даведаліся навошта загадкі патрэбныя дзецям і якія віды загадак бываюць. У выніку падарожжа дзеці, разгадваючы загадкі, праявілі такія якасці, як кемлівасць, знаходлівасць, уважлівасць.
10 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter