10 крокаў да роднай мовы
У рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» у гарадской бібліятэцы №1 вучні гімназіі імя Я. Купалы праверылі сябе на веданне роднай мовы ў маршрутнай гульне «10 крокаў да роднай мовы». Удзельнікі паказалі свае веды роднай мовы, літаратуры і культуры Беларусі, слухалі і самі чыталі беларускія вершы, разгадвалі загадкі і рэбусы. Спаборнічалі ў цікавых і пазнавальных літаратурных конкурсах: «Перакладчык»,«Збяры прыказку», «Казка — розуму падказка», «Самы кемлівы», «Хто больш», «Размаўляй і апранайся па-беларуску», «Мая Беларусь».
Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Аповесць мінулых гадоў», які распавядае аб розных аспектах гісторыі Беларусі. Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!
25 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter