Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Яго душа — яго вершы

Вянок
У бібліятэцы адбыўся паэтычны вянок
Вянок
У бібліятэцы адбыўся паэтычны вянок

Да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта М. Багдановіча гарадская бібліятэка №5 падрыхтавала паэтычны вянок «Яго душа — яго вершы». Творы М. Багдановіча — гэта нешта недасяжнае, таемнае, чароўнае, казачнае. З вялікай цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства слухалі аб сям’і Багдановічаў: маці, бацьку, аб братах.

Цікавым перыядам з жыцця паэта быў перыяд юнацтва ў Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі. Школьнікам прапанавалі энцыклапедычныя выданні аб аўтары, узгадалі фота, на якіх Максім і браты былі яшчэ малымі. З дапамогай відэаслайдаў пазнаемілі з помнікамі паэту ў гарадах Мінску, Ялце. На працягу мерапрыемства гучалі прыгожыя вершы аб каханні, аб роднай мове, прыродзе. Чытычам была прапанавана кніжная выстава «Максім Багдановіч – пясняр чыстае красы» з цікавымі кнігамі аб жыцці і творчасці паэта: «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы», Л.Зубарава «Максім Багдановіч», М. Багдановіч «Вянок», «Краю мой родны!» і іншыя. Бібліятэкар разам з вучнямі ўспомнілі вядомыя творы паэта для дзяцей: «Мушка-Зелянушка і камарык — насаты тварык», «Зімой». А вершы «Зімовая дарога», «Слуцкія паясы», «Маёвая песня» некаторыя вучні спрабавалі расказаць напамяць. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства яшчэ раз узгадалі жыццёвы шлях паэта і ў дзяцей адбылася магчымасць праслухаць музычныя творы на вершы аб каханні: «Зорка Венера», «Вераніка».

24 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх