А на зямлі яго не згасне свет
У рамках правядзення дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» для старэйшых школьнікаў у Крынічанскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар «А на зямлі яго не згасне свет» да 100-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
Пад час мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым лесам пісьменніка, а таксама з тэматыкай твораў «Мінскі напрамак», «Пакуль малады», «Дні нашага нараджэння», асаблівую ўвагу звярнула на «Палескую хроніку» (раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), кожная старонка якой — хвалюючы роздум пісьменніка аб часе, жыцці, каханні. На пры канцы вечара бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай «Творца праўдзівага жыцця».
Затым удзельнікі мерапрыемства актыўны ўдзел прынялі у акцыі «Маё любімае слова па-беларуску».
25 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter